Новыя правілы знешняга электроннага гандлю ў ЕАЭС запрацуюць з 1 студзеня

Еўразійскі міжурадавы савет прыняў рашэнне забяспечыць прымяненне новых правілаў рэгулявання знешняга электроннага гандлю з 1 студзеня 2027 года. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ЕЭК.

Адпаведны пратакол аб унясенні змяненняў у Мытны кодэкс ЕАЭС ужо ратыфікавалі Арменія, Беларусь, Казахстан і Кыргызстан.

Ён прадугледжвае, што тавары, якія набываюцца ў рамках знешняга электроннага гандлю, будуць выдзелены ў асобную катэгорыю. Адначасова з уступленнем у сілу названых змяненняў для большасці тавараў электроннага гандлю пачне прымяняцца адзіная стаўка мытнай пошліны ў памеры 5%, але не менш за 1 еўра за кг, а таксама будзе замацаваны парог бяспошліннага ўвозу ў памеры 200 еўра.

🔥 Падтрымайце Reform.news данатам!