Міністр абароны Літвы: збіты дрон нёс выбухоўку
Рэдакцыя Reform.news · 15 верасня 2026, 17:14
https://reform.news/be/ministr-abarony-litvy-zbity-dron-njos-vybuho-ku/Збіты ў Літве беспілотнік быў з выбуховым прыстасаваннем. Яго абясшкодзілі сапёры, паведаміў міністр абароны Літвы Робертас Каўнас.
«План “Шчыт” завершаны. Паводле канчатковых даных, выяўлена выбуховае прыстасаванне. Сапёры яго абясшкодзілі. Спецыялісты працягнуць даследаваць і аналізаваць дрон», — напісаў Каўнас у Facebook.
Беспілотнік заляцеў у паветраную прастору Літвы з боку Беларусі ў ноч з 14 на 15 верасня. Яго збілі пад Каўнасам. Беларусь не паведамляла літоўскаму боку пра беспілотнік. МЗС Літвы збіраецца накіраваць Беларусі ноту пратэсту.
