Reform.news

Украінская і расійская дэлегацыі вылецелі з Гомеля

Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 12:07

https://reform.news/be/ukrainskaja-i-rasijskaja-djelegacyi-vyleceli-z-gomelja/

Украінская і расійская дэлегацыі, якія ўдзельнічаюць у гуманітарнай аперацыі ў Алешках, вылецелі з Гомеля на адным самалёце. Пра гэта паведаміла БелТА.

Сёння раніцай дзяржагенцтва праінфармавала, што ў Гомель прыляцеў самалёт з расійскай дэлегацыяй. Пазней праз пункт пропуску “Новая Гута” праехала дэлегацыя Украіны на чале з амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом. Разам з ім таксама прыехала здымачная група амерыканскага тэлеканала Newmax.

Беларускі бок забяспечыў транспарт для ўкраінцаў.

Дзмітрый Лубінец у сваім Telegram-канале пацвердзіў, што знаходзіцца на шляху ў Алешкі.

Сустрэча дэлегацый адбылася ў аэрапорце абласнога цэнтра. У выніку абедзве дэлегацыі вылецелі з Гомеля.

Скрыншот відэа
Скрыншот відэа
Рэклама

Пакінуць адказ