Reform.news

Расія забараніла ўвоз 25 тон беларускай бульбы

Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 11:17

https://reform.news/be/rasija-zabaranila-voz-25-ton-belaruskaj-bulby/

Расія вярнула ў Беларусь больш за 25 тон бульбы, паведамляе Рассельгаснагляд.

Аўтамабіль з грузам спынілі ў Бранскай вобласці Расіі недалёка ад беларускай мяжы 20 кастрычніка. Аўтамабіль ехаў з Гомельскай вобласці. Фітасанітарных суправаджальных дакументаў у кіроўцы не было.

Бульбу адправілі на экспертызу, якая не выявіла шкодных каранцінных арганізмаў ва ўзорах. Тым не менш увоз бульбы ў Расію забаранілі і вярнулі яе ў Беларусь.

Рэклама

Пакінуць адказ