Reform.news

Украінская і расійская дэлегацыі сустрэліся ў аэрапорце Гомеля ў сувязі з аперацыяй у Алешках

Рэдакцыя Reform.news · 29 кастрычніка 2026, 11:08

https://reform.news/be/ukrainskaja-i-rasijskaja-djelegacyi-sustrjelisja-ajeraporce-gomelja-suvjazi-z-aperacyjaj-u-aleshkah/

Украінская і расійская дэлегацыі сустрэліся ў аэрапорце Гомеля. Пра гэта паведамляе БелТА. Сустрэча звязаная з гуманітарнай аперацыяй у Алешках.

Раней у абласным цэнтры прызямліўся самалёт расійскай дэлегацыі.

Украінская дэлегацыя на чале з амбудсменам Дзмітрыем Лубінцом перасекла мяжу ў пункце пропуску “Новая Гута”, адкуль прыбыла ў аэрапорт Гомеля. У складзе ўкраінскай дэлегацыі амерыканскія журналісты. Падкрэсліваецца, што беларускі бок забяспечыў бяспеку і поўнае суправаджэнне ўкраінскай дэлегацыі. Перамяшчэнне ажыццяўлялася на беларускім транспарце.

Украіна і РФ падтрымліваюць рэжым спынення агню ў раёне Алешак, якія знаходзяцца на левым беразе Дняпра ў Херсонскай вобласці. Населены пункт акупаваны расійскімі войскамі. У апошнія месяцы ў выніку баявых дзеянняў ён быў фактычна блакаваны. У горадзе склалася цяжкая гуманітарная сітуацыя. Бакі пры ўдзеле міжнародных пасярэднікаў дамовіліся аб спыненні агню для дастаўкі гуманітарнай дапамогі і вываду грамадзянскага насельніцтва.

Рэклама

Пакінуць адказ