Reform.news

Еўропа перавядзе гадзіннікі на зімовы час

Рэдакцыя Reform.news · 24 кастрычніка 2026, 14:56

https://reform.news/be/e-ropa-peravjadze-gadzinniki-na-zimovy-chas/

У ноч з 24 на 25 кастрычніка краіны Еўрасаюза і Украіна пяройдуць на зімовы час. Стрэлкі гадзіннікаў перавядуць на адну гадзіну назад.

Пасля пераводу часу ў Вільнюсе, Рызе, Таліне і Кіеве будзе на гадзіну менш, чым у Мінску. Розніца паміж Мінскам і Варшавай, а таксама іншымі гарадамі, якія жывуць паводле сярэднееўрапейскага часу, складзе дзве гадзіны. Так, калі ў Мінску будзе 10:00, у Вільнюсе, Рызе, Таліне і Кіеве будзе 9:00, а ў Варшаве і Берліне — 8:00.

Еўрапейскія краіны вернуцца на летні час у канцы сакавіка 2027 года.

Беларусь адмовілася ад сезоннага пераводу гадзіннікаў у 2011 годзе.

Рэклама

Пакінуць адказ