У Пухавіцкім раёне мужчына заступіўся за сябра і стрэліў у суседа з пнеўматыкі
Рэдакцыя Reform.news · 27 жніўня 2026, 15:57
https://reform.news/be/u-puhavickim-rajone-muzhchyna-zastupi-sja-za-sjabra-i-strjeli-u-suseda-z-pne-matyki/Канфлікт паміж суседзямі ў Пухавіцкім раёне скончыўся стралянінай і крымінальнай справай, паведамляе УУС Мінскага аблвыканкама.
Мужчына скардзіўся 51-гадоваму непрацуючаму суседу на свайго іншага суседа – 20-гадовага хлопца, з якім пастаянна канфліктаваў.
Абвінавачаны вырашыў па-суседску дапамагчы і стрэліў у хлопца з пнеўматычнай вінтоўкі. Пацярпелы адкараскаўся драпінамі. Стралка затрымалі. У дачыненні да яго распачата крымінальная справа па артыкуле аб хуліганстве.
