Пяць дыскусій пройдуць у Варшаве за дзень да канферэнцыі “Новая Беларусь”
Рэдакцыя Reform.news · 28 ліпеня 2026, 10:28
https://reform.news/be/chatyry-dyskusii-projduc-u-varshave-za-dzen-da-kanferjencyi-novaja-belarus/Канферэнцыя “Новая Беларусь” сёлета пройдзе 8-9 жніўня ў Варшаве. Аднак напярэдадні яе ў польскай сталіцы адбудуцца пяць сайд-івэнтаў. Іх анансавалі ў Офісе Ціханоўскай.
Мерапрыемствы адбудуцца 7 жніўня. Уваход на іх свабодны, але перавага будзе аддадзена тым, хто зарэгістраваўся загадзя.
Перад канферэнцыяй адбудуцца дыскусіі:
- “Мова, культура, адукацыя і медыя: нябачны фронт за Беларусь”
- “Штучны інтэлект: алгарытм свабоды ці лічбавы аўтарытарызм?”
- “Соймікі: праз выбары да супрацы і вынікаў”
- “Беларуская грамадзянская супольнасць: выстаялі. Што далей?”
- “Роля Беларусі ў агрэсіі супраць Украіны: Прыцягненне вышэйшага кіраўніцтва рэжыму Лукашэнкі да адказнасці” (арганізатар НАУ)