Намесніка дырэктара будуць судзіць за выбух катла — пацярпелі два чалавекі
Рэдакцыя Reform.news · 22 ліпеня 2026, 10:38
https://reform.news/be/namesnika-dyrjektara-buduc-sudzic-za-vybuh-katla-pacjarpeli-dva-chalaveki/Пракуратура Партызанскага раёна Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да намесніка дырэктара арганізацыі па пракаце будаўнічага абсталявання. Яго абвінавачваюць у парушэнні правілаў аховы працы.
Падставай для справы стаў выбух цвёрдапаліўнага катла ў лютым мінулага года. Адбыўся яго перагрэў. У выніку двое работнікаў прадпрыемства атрымалі апёкі плошчай каля 18% і 12%.
Следства прыйшло да высновы, што намеснік дырэктара па тэхнічных пытаннях не забяспечыў безаварыйную працу катла, «не арганізаваў неабходнае навучанне бяспечным спосабам працы з катлом і дапусціў да яго эксплуатацыі работнікаў, якія не мелі неабходнай кваліфікацыі, не былі азнаёмленыя з эксплуатацыйнай дакументацыяй на названы кацёл (з прычыны яе адсутнасці)».
Абвінавачаны знаходзіцца пад падпіскай аб нявыездзе.