Міністэрства адукацыі развянчала фэйк пра платны выхад з БРСМ
Рэдакцыя Reform.news · 16 ліпеня 2026, 14:50
https://reform.news/be/ministjerstva-adukacyi-razvjanchala-fjejk-pra-platny-vyhad-z-brsm/Міністэрства адукацыі абвяргае інфармацыю пра нібыта падпісаны ўказ Лукашэнкі, які дазваляе выйсці з БРСМ за 2250 рублёў.
«Дадзеная інфармацыя не адпавядае рэчаіснасці і з’яўляецца фэйкам. Ніякіх змяненняў у заканадаўстве, якія датычацца сяброўства ў БРСМ, не прымалася», — заяўляе Мінадукацыі.
У БРСМ прымаюць дзяцей з 14 гадоў. Арганізацыя заяўляе, што сяброўства з’яўляецца выключна добраахвотным, але ў рэальнасці школьнікі часта сутыкаюцца з ціскам настаўнікаў, якія патрабуюць уступіць у БРСМ.
