Reform.news

У Расіі знішчылі 20 тон беларускага сала

Рэдакцыя Reform.news · 24 красавіка 2026, 15:37

https://reform.news/be/u-rasii-znishchyli-20-ton-belaruskaga-sala/

У Расіі затрымалі і знішчылі 20,4 тоны сала з Беларусі. Яго везлі з Мінскай вобласці ў Маскву з падробленым ветэрынарным сертыфікатам.

Аўтамабіль з салам спынілі ў Смаленскай вобласці 13 сакавіка. Вытворцам тавару быў указаны Стаўбцоўскі мясакансервавы камбінат. Кіроўца паказаў ветэрынарны сертыфікат з падробленымі адзнакамі пра ветэрынарны кантроль у афіцыйным пункце ўвозу. Акрамя гэтага, на палетах не было адбіткаў клеймаў, якія пацвярджаюць правядзенне ветэрынарна-санітарнай экспертызы беларускай ветэрынарнай службай, паведамляе Рассельгаснагляд.

Рассельгаснагляд звязаўся з Дэпартаментам ветэрынарнага і харчовага нагляду Беларусі. Ведамства не пацвердзіла заяўленае ў суправаджальных дакументах паходжанне і бяспеку прадукцыі.

21 красавіка сала ўтылізавалі. Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці.

Фота: Рассельгаснагляд
Рэклама

Пакінуць адказ