Расія забараніла ўвоз лісця крапівы з Беларусі
Рэдакцыя Reform.news · 22 красавіка 2026, 11:19
https://reform.news/be/rasija-zabaranila-voz-liscja-krapivy-z-belarusi/Рассельгаснагляд забараніў ўвозіць у Расію лісце крапівы, саджанцы і насенне раслін, якія ішлі з Беларусі.
Два аўтамабілі спынілі ў Смаленскай вобласці каля мяжы з Беларуссю 10–12 красавіка. 250 кг сушанага лісця крапівы перавозіліся з Мінскай у Свярдлоўскую вобласць РФ, 393 саджанцы і 220 пакетаў насення — у Маскоўскую вобласць.
У абодвух выпадках у перавозчыкаў не было фітасанітарных сертыфікатаў на груз. Іх прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці. Тавар вярнулі ў Беларусь.
