Apple мяняе гендырэктара з 1 верасня
Рэдакцыя Reform.news · 21 красавіка 2026, 07:48
https://reform.news/be/apple-mjanjae-gendyrjektara-z-1-verasnja/Карпарацыя Apple абвясціла пра змену генеральнага дырэктара. Цім Кук пакіне пасаду з 1 верасня. Ён стане выканаўчым старшынёй савета дырэктараў.
Кук узначальваў Apple з 2011 года, калі заснавальнік кампаніі Стыў Джобс сышоў з кіруючай пасады з-за хваробы. Неўзабаве пасля гэтага Джобс памёр.
Пераемнікам Кука стане старшы віцэ-прэзідэнт па апаратнай інжынерыі Джон Тэрнус. Ён працуе ў Apple з 2001 года, пасаду віцэ-прэзідэнта займае з 2013 года. У рэлізе адзначаецца, што Тэрнус адыграў ключавую ролю ў распрацоўцы шэрагу прадуктовых лінеек, уключаючы iPad, AirPods, а таксама некалькіх пакаленняў iPhone, Mac і Apple Watch.
