Расійскі ваенны Ан-26 разбіўся ў Крыме
Рэдакцыя Reform.news · 1 красавіка 2026, 08:16
https://reform.news/be/rasijski-vaenny-an-26-razbi-sja-kryme/Расійскі ваенна-транспартны самалёт Ан-26 разбіўся ў Крыме. Пра гэта паведамілі ў Мінабароны РФ.
Загінулі шэсць членаў экіпажа і 23 пасажыры. Сувязь з самалётам была страчана ўчора ўвечары. Яго абломкі выяўлены пасля поўначы.
“Паражальнага ўздзеяння па самалёце не было. Папярэдняя прычына катастрофы — тэхнічная няспраўнасць”, — заявілі ў міністэрстве.
Паводле паведамленняў СМІ, Ан-26 урэзаўся ў скалу.
