Reform.news

Турчын паляцеў да Мішусціна ў Маскву

Рэдакцыя Reform.news · 2 лютага 2026, 11:04

https://reform.news/be/turchyn-paljace-da-mishuscina-maskvu/

Прэм’ер-міністр Аляксандр Турчын адправіўся ў Маскву. Сёння ў расійскай сталіцы пройдзе пасяджэнне Саюзнага Савета Міністраў. Запланаваныя перамовы сам-насам з кіраўніком расійскага ўрада Міхаілам Мішусціным.

Раней паведамлялася, што на пасяджэнні плануецца разгледзець два ключавыя дакументы: ход выканання асноўных напрамкаў рэалізацыі палажэнняў Дагавора аб стварэнні Саюзнай дзяржавы на 2024–2026 гады, а таксама праект структуры аналагічнага дакумента на 2027–2029 гады.

Рэклама

Пакінуць адказ

Ваш адрас электроннай пошты не будзе апублікаваны. Неабходныя палі пазначаны як *