Пасольства Украіны пацвердзіла наяўнасць украінцаў на борце затрыманага ЗША танкера
Рэдакцыя Reform.news · 9 студзеня 2026, 22:18
https://reform.news/be/pasolstva-ukrainy-pacverdzila-naja-nasc-ukrainca-na-borce-zatrymanaga-zsha-tankera/На борце танкера Marinera (былога Bella-1), затрыманага ЗША, знаходзяцца 17 членаў экіпажа з украінскім грамадзянствам, заявіла «Суспiльному» пасол Украіны ў ЗША Вольга Стэфанішына.
Паводле слоў Стэфанішынай, пасольства знаходзіцца ў кантакце з Дзярждэпартаментам і амерыканскімі органамі для забеспячэння консульскага доступу да ўкраінскіх грамадзян.
Нагадаем, 7 студзеня ЗША захапілі ў Атлантычным акіяне нафтавы танкер пад расійскім сцягам, звязаны з Венесуэлай. Аперацыя па захопе была праведзена пасля таго, як танкер, першапачаткова вядомы як Bella-1, прарваў марскую блакаду ЗША, усталяваную ў Карыбскім моры для танкераў, якія падпадаюць пад санкцыі, і адбіў спробы берагавой аховы ЗША падняцца на борт. Паведамлялася, што ў раёне правядзення аперацыі знаходзіліся расійскія ваенныя караблі, у тым ліку падводная лодка. 9 студзеня Дональд Трамп прыняў рашэнне аб вызваленні двух расійскіх грамадзян са складу экіпажа танкера.
