21 тона беларускай бульбы не даехала да Расіі
Рэдакцыя Reform.news · 22 снежня 2025, 15:33
https://reform.news/be/21-tona-belaruskaj-bulby-ne-daehala-da-rasii/19 снежня ў Бранскай вобласці Расіі спынілі грузавы аўтамабіль, які ехаў з Беларусі.
Супрацоўнікі Рассельгаснагляду праверылі грузавы адсек і выявілі, што 21 тона бульбы перавозілася з несапраўдным фітасанітарным сертыфікатам. Груз прызначаўся для атрымальніка з Санкт-Пецярбурга.
Пасля праверкі бульбу вярнулі ў Беларусь. Парушальнік прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці.
