Беларускі ПЭН абвяшчае поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча за 2025 год.
Мэты прэміі – ушанаванне памяці Алеся Адамовіча і ўганараванне твораў, што адгукаюцца на самыя актуальныя і балючыя пытанні сучаснасці. Паводле правіл статута і рэгламенту, на прэмію намінаваліся не толькі кнігі, але і публіцыстычныя артыкулы, падкасты, радыйныя рэпартажы, медыяпраекты і відэацыклы.
Поўны спіс прэміі імя Алеся Адамовіча:
- Зборнік «Беларускія галасы з Познані» – Павел Залескі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
- Рэпартаж «Васількі для Віктара Шведа» – Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
- Рэпартаж «Гавары па свояму, хутчэй будзе» – Вольга Сямашка і Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
- Кніга «Гайд палітзняволення» – ананімная каманда (праект 361.1, 2025)
- Зборнік «Голас пакалення свабоды» – Сяргей Сашук (выдавецтва «Полацкія лабірынты», 2025)
- Кніга «Дзённік 2021–2022» – ананімная аўтарка (выдавецтва «Мяне няма», 2025)
- Кніга апавяданняў «Дубовые яблочкі» – Вольга Касцюк (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
- Відэа «ІВУЛІН раскапаў усё пра ВАСІЛЯ БЫКАВА: вярнуў Шагала, дапамагаў Алексіевіч, стаў ворагам Лукашэнкі» – Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
- Зборнік «Іду да вас, людзі» – укладальніца і рэдактарка Алена Казлова (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
- Артыкул «“Инцидент 228” и “белый террор” на Тайване: культура памяти и реабилитация жертв политических репрессий. Уроки для Беларуси» – Андрэй Архіпенка (навуковы альманах «Беларусы і свет», 2025)
- Відэа «Как беларусы живут после тюрьмы: иллюзия свободы» – Аляксандр Івулін (YouTube-канал «ЧестнОК», 2025)
- Рэпартаж «Мы не збіраемся пакідаць горад». Як Харкаў перастае быць рускамоўным – Янка Рэн (Еўрарадыё, 2025)
- Рэпартаж «На радзіме Паэты (да 100-годдзя Віктара Шведа)» – Юрка Ляшчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
- Зборнік «Няскоранае пакаленне. Галасы беларускай моладзі 2020-га» – укладальнікі Алена Карасцялёва, Віктар Шадурскі (выдавецтва «Skaryna Press», 2025)
- «Падляшскі трыпціх паўстання» – Вольга Сямашка (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
- Рэпартаж «Памяць у Свіслачы» – Юрка Ляшчынскі, Якуб Сушчынскі (Беларускае Радыё Рацыя, 2025)
- Артыкул «Парэзалі сукенку, кідалі пірожныя. Улады хочуць змагацца з булінгам, а настаўнікі яго не заўважаюць» – ананімная аўтарка (Hrodna.life, 2025)
- Раман «Пентаквантар» – Арцём Шуканаў (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
- Раман «Слон» – Саша Філіпенка (выдавецтва «Gutenberg Publisher», 2025)
- YouTube-канал інтэрв’ю «ТОК | TALK» – Наста Роўда (@TOK_talk, 2025)
- Цыкл артыкулаў: «Чаму ў 2020 годзе дэмсілы не дараскалолі ўладаў? І што рабіць, каб гэта ўсё ж адбылося?»; «Пратэст без лідараў. Што страцілі беларусы праз затрыманне Ціханоўскага, Статкевіча і Севярынца?»; «Чаму ў 2020 годзе не ўзнік беларускі «Правы сектар»? Ці былі тыя, хто быў здольны даць адпор сілавікам?» – Макар Мыш (Белсат, 2025)
- Раман «Эйфарыя» – Марыя Пархімчык (выдавецтва «Пфляўмбаўм», 2025)
- Артыкул «Symbolic functions of the belarusian bagpipe (“duda”) in narratives of modern urban bagpipers» – Алена Ляшкевіч (часопіс «Etnologia Polona», 2025)
Лаўрэатамі мінулага сезону сталі Вольга Вялічка з кнігай «Ад двух да пятнаццаці: Мая мама ў турме» («Gutenberg Publisher») і Наста Манцэвіч з часткай кнігі «Цела таксама архіў» («Пфляўмбаўм»). Спецыяльнай адзнакай быў уганараваны сайт www.spring96.org праваабарончага цэнтра «Вясна».
Арганізатар прэміі – Беларускі ПЭН.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
