Тэатр за кратамі: у Вільні пакажуць «Казкі з Замка», створаныя Андрусём Praha на Валадарцы

Культура
Андрусь Praha і Сяржук Доўгушаў рыхтуюцца да паказу спектакля ў камеры віленскага Музея акупацый і барацьбы за свабоду. Фота: сацсеткі Сяржука Доўгушава.

22 сакавіка ў віленскім Музеі акупацыі і барацьбы за свабоду пройдзе ўнікальны паказ спектакля «Казкі з Замка» (альбо «Мінскія турэмныя казкі»), які мае неверагодную гісторыю стварэння. Гэтую пастаноўку беларускі мастак Andrus Praha прыдумаў і ўпершыню сыграў для сваіх сукамернікаў у следчым ізалятары на вуліцы Валадарскага ў Мінску.

Гісторыя стварэння

Адным халодным лютаўскім самасутрам 2023 года, намотваючы кругі ў прагулачным дворыку мінскага СІЗА №1, мастак Andrus Praha прыдумаў нечаканую і дзёрзкую рэч — зрабіць сапраўднае лялечнае прадстаўленне проста ў турэмнай камеры.

Некалькі тыдняў ён таемна рыхтаваўся да гэтай падзеі: пісаў п’есу ў вершах, маляваў лялек на звычайных сшыткавых аркушах у клетачку і канструяваў дэкарацыі з пустых скрынак ад пральнага парашку і металічных скрэпак.

«Увесь гэты час я жыў у напружанні, чакаючы раптоўнага вобшуку. Было страшна ўсё страціць, але ўдача была на маім баку», — узгадвае Андрусь.

Але ўдача была на яго баку — першы спектакль адбыўся тады ж, у камеры №59.

Спектакль выйшаў на волю

Праз тры гады гэтая гісторыя вяртаецца, але ўжо ў прасторы вольнага горада. 21 і 22 сакавіка ў адной з камер віленскага Музея акупацый і барацьбы за свабоду (былой турмы КДБ) адбудзецца прэм’ера той самай пастаноўкі «Казкі з Замка».

Але гэта будзе не проста рэканструкцыя, а жывое сведчанне: мастак прывёз з сабой сапраўдныя артэфакты, якія цудам удалося вынесці з ізалятара — лялек, афішу, лісты, сшыткі, вопратку і нават аскепкі цэглы з самага сэрца Пішчалаўскага замка. Разам з ім у пастаноўцы бярэ ўдзел музыка і этнограф Сяржук Доўгушаў, які дапамог напоўніць прастору гукамі «Валадаркі» і новымі сэнсамі.

Па словах аўтара, «Казкі з Замка» — гэта не толькі пра мастацтва, але і пра спосаб захаваць сувязь з тымі, хто дагэтуль застаецца за кратамі. Гэта напамін пра тое няўлоўна прыгожае, што натхняе чалавека нават у цемры.

«Нават у няволі чалавек захоўвае адну свабоду — выбіраць сваё стаўленне да таго, што адбываецца», — гэтыя словы Віктара Франкла сталі лейтматывам пастаноўкі, якая нарадзілася з немагчымага.

Тэатр за кратамі: у Вільні пакажуць «Казкі з Замка», створаныя Андрусём Praha на Валадарцы

Заўважым, што спекталь адбудзецца ў сімвалічным месцы: у камеры №13 Музея акупацыі і барацьбы за свабоду.

Таксама перад прэм’ерай стваральнікі пастаноўкі запрашаюць гледачоў на камерную гутарку — Андрусь Praha і Сяржук Доўгушаў распавядуць як паўставала дзея. Таксама на сустрэчы можна будзе пабачыць тыя самыя турэмныя артэфакты зблізку і пачуць гісторыі іх стварэння.

Сустрэча адбудзецца ў Беларускім Замку (Naujoji Riovonių g. 10, Vilnius) сёння, 20 сакаваіка, а 18.00. Уваход вольны, але данаты вітаюцца.

На самі ж паказы 21 і 22 сакавіка можна трапіць па рэгістрацыі. Спектаклі плануюцца, сапраўды, камерныя: на 15-20 чалавек.

У планах каманды выступленні і ў іншых гарадах, напрыклад, у Варшаўскім музеі праклятых салдат і палітвязняў ПНР. Дзеля гэтага зладжаны краўдфандынгавы збор, падтрымаць які можна тут.

Пра каманду:

Андрусь Praha — рэжысёр, актор, музыкант і лялечнік. У 2023 годзе ён быў затрыманы за ўдзел у пратэстах супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў 2020 года. Пасля некалькіх месяцаў пад следствам і вынясення прысуду Андрусь быў вымушаны пакінуць Беларусь.

Сяржук Доўгушаў — вядомы музыкант-мультыінструменталіст, этнограф і арт-менеджар. Яго выкананне на колавай ліры, акарыне і флейтах стварае ўнікальную атмасферу спектакля, якая спалучае ў сабе традыцыі і сучасны боль эміграцыі.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.