Веткаўскі музей стараабрадніцтва і беларускіх традыцый імя Ф.Р. Шкляра паведаміў пра адмену свята «Гуканне вясны», якое планавалася правесці ў бліжэйшую нядзелю, 22 сакавіка.
Як паведамілі супрацоўнікі ў сацыяльных сетках музея, рашэнне прынятае не па іх ініцыятыве:
«На жаль, адмена мерапрыемства ў сувязі з рэкамендацыяй не праводзіць масавыя мерапрыемствы ў памяць сумнай гадавіны Хатынскай трагедыі», — адзначаецца ў паведамленні.
Нагадаем, што анонс свята быў апублікаваны напярэдадні. «Гуканне вясны» ў Ветцы традыцыйна збірала шмат гасцей і лічылася адным з самых каларытных народных абрадаў у рэгіёне.
Варта адзначыць, што 22 сакавіка — дзень памяці спаленай вёскі Хатынь, і ў апошнія гады ўлады Беларусі часта выкарыстоўваюць гэтую дату для абмежавання іншых культурных ці грамадскіх імпрэз, нават калі яны маюць выключна фальклорны характар.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

