Па даносе прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай знішчаны экспанаты ў музеі Анатоля Белага

Культура
Музей гісторыі Беларусі , заснаваны Анатолем Белым, да візіту інспекцыі. Фота: "Радыё Свабода".

Вядомая гродзенская актывістка Вольга Бондарава, па даносах якой закрываюцца галерэі і пераймяноўваюцца бібліятэкі, на гэты раз «наводзіць парадак» у прыватным Музеі гісторыі Беларусі ў Старых Дарогах, які заснаваў краязнаўца Анатоль Белы.

Дзякуючы яе намаганням, з тэрыторыі музея былі прыбраны бюсты і барэльефы Наталлі Арсенневай, Кастуся Каліноўскага, братоў Луцкевічаў, партрэты дзеячаў БНР і БЦР.

«Дзякуючы паспяховаму супрацоўніцтву ўладаў і грамадзянскай супольнасці, ідэалагічная дыверсія была спынена, прынамсі, знешне», — напісала в. а. старшыні ГА «Историко-патриотический поисковый клуб «Аркона» ў сваім Тэлеграм-канале.

Учора, 16 лістапада, у Старыя Дарогі скіравалася інспекцыя з мэтай вывучэння сітуацыі на месцы, паведамляе Бондарава.

«Нацыяналістычны «іканастас» на камяні будзе ацэнены экспертамі. Помнік Ларысе Геніюш у тым ліку. Як і Бярозке, якога паставілі ў адзін шэраг праз коску з Коласам і Багдановічам, і іншымі згаданымі дзеячамі, — піша яна. — На дадзены момант фарміруецца адмысловая камісія з прадстаўнікоў навуковай супольнасці».

Па даносе прарасійскай актывісткі Вольгі Бондаравай знішчаны экспанаты ў музеі Анатоля Белага
Збіты барэльеф з памятнага знака Наталлі Арсеньевай. Фота: «Радыё Свабода».

На відэа, размешчаным у канале Бондаравай, бачна, што падчас візіту інспекцыі бюст Геніюш адсутнічае, знятая памятная таблічка са слупа. На месцы прыбранай скульптуры стаіць іншы бюст. 

Прарасійская актывістка падзячыла ў сваім пасце за «барацьбу з неанацызмам» сяброў ваенна-гістарычнага таварыства, падпалкоўніка КДБ у адстаўцы Емяльяна Ляпешку, Аляксандра Плавінскага, а гэтаксама неабыякавых грамадзян Старых Дарог і чыноўнікаў, якія «па сваёй сціпласці пажадалі застацца неназванымі».

На відэа, у час агляду памятных знакаў, чальцы камісіі часам з цяжкасцю пазнаюць дзеячаў культуры, чыя абліччы выяўлены ў камені і метале. Чуваць, які адзін з прадстаўнікоў улады пытаецца: «А хто такая Ларыса Геніюш?».

Музей гісторыі Беларусі ў Старых Дарогах быў створаны заснавальнікам культурна-асветніцкага клуба «Спадчына», выкладчыкам БДУ, краязнаўцам Анатолем Белым. Музей размешчаны на тэрыторыі бацькоўскай сядзібы дзеяча — у будынку восем залаў, але частка экспанатаў знаходзіцца на адкрытым паветры. Экспанаты музея самыя розныя: ад бюстаў славутым беларусам, твораў мастацтва — да артэфактаў эмігранцкага жыцця. Пасля смерці Анатоля Белага музеем займаліся яго жонка і стрыечны брат.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: