Знойдзеная пахавальная пліта Яна Баршчэўскага будзе экспанавацца ў Мінску

Культура
Фрагмент афішы выставы. Фота: nlb.by.

Нядаўная адшуканая і адрэстаўраваная пахавальная пліта аўтара твору «Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях» будзе паказана ў Мінску ў межах выставы «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей” у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі.

Менавіта надпіс з адшуканага надмагілля класіка і пачынальніка беларускай літаратуры была вынесена ў назву выставы. У поўным варыянце эпітафія гучыць так: «Ян Баршчэўскі, які любіў Бога, прыроду і людзей. Пісьменнік натхнення і пачуцця. Жыў годна 70 гадоў. Памёр 28 лютага 1851 года».

Нагадаем, што пахавальная пліта галоўнага рамантыка беларускай літаратуры была знойдзена некалькі гадоў таму ў горадзе Чудніў (Жытомірская вобласць, Украіна) на ўчастку дома аднога з жыхароў. Паверхня артэфакту было моцна сапсаваная іржой, таму напачатку гаспадары не надалі ўвагі помніку. Толькі калі апошнім зацікавілася дачка гаспадароў — Алена, аб унікальнай знаходцы стала вядома сусветнай грамадкасці. Дзякуючы падтрымцы Фонду імя Марыі Магдалены Радзівіл 35-кілаграмовы артэфакт быў адрэстаўраваны і дастаўлены ў Беларусь на радзіму аўтара «Нарыса паўночнай Беларусі». Сёлета помнік дэманстраваўся ў музеях Віцебшчыны: Расонах, Полацку, Віцебску, а зараз прыбудзе ў Мінск.

22 ліпеня ў 16.00 у Музеі кнігі Нацыянальнай бібліятэцы і адкрываецца сенсацыйная выстава, на якой можна будзе пабачыць культурны артэфакт, а гэтаксама рэдкія выданні пісьменніка.

Зборнік “Шляхціч Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях” (1844–1846), альманах “Незабудка” (1840–1844) і іншыя вельмі каштоўныя выданні, — Нацыянальная бібліятэка падкрэслівае, што выстава будзе працаваць толькі тыдзень.

Варта дадаць, што ўваход у дзень адкрыцця экспазіцыі — 22 ліпеня — у Музей кнігі вольны. У астатнія дні — па чытацкім білеце або білеце сацыякультурнага цэнтра.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: