Жыхары Гродна прапанавалі паставіць у горадзе помнік Быкаву і атрымалі адказ з гарвыканкама

Культура
Васіль Быкаў на сцяне Старога замка. Фота: Hrodna.life.

Гродзенцы збіралі подпісы пад просьбай усталяваць у Гродне помнік пісьменніку Васілю Быкаву, які жыў у горадзе з 1947 па 1949 і з 1955 па 1972 гады, спасылаючыся на тое, што ў Гродне яго імя не ўвекавечана належным чынам. Пад петыцыяй падпісаўся 31 чалавек, піша Hrodna.life.

Адказ ад гродзенскага гарвыканкама апублікаваны на сайце Petitions.by.

Дакумент падпісаны намесніцай старшыні Гродзенскага гарвыканкама Зояй Кулешай. У ім гаворыцца, што «стварэнне і ўсталяванне падобных аб’ектаў нармуецца палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва».

Паводле гэтага палажэння, помнікі ў абласных цэнтрах можна ставіць толькі на падставе рашэнняў аблвыканкама. Праект помніка павінен таксама атрымаць заключэнне Міністэрства культуры і прайсці ўзгадненне ў прэзідэнта. Знешні выгляд і архітэктурнае рашэнне зацвярджае рэспубліканская мастацка-экспертная рада.

У петыцыі гродзенцы прывялі спіс, у якім акрэслілі месцы, прысвечаныя Васілю Быкаву ў Беларусі.

  • Вуліцы Быкава ёсць у Лельчыцах, Ждановічах, Смалявічах, Фаніпалі;
  • на будынку Віцебскай дзіцячай мастацкай школы № 1 усталявана мемарыяльная шыльда. Там з 1923-га па 1941 год знаходзілася Віцебская мастацкая вучэльня, дзе з 1939-га па 1940 год вучыўся Быкаў;
  • у вёсцы Бычкі, дзе нарадзіўся пісьменнік, у 2004 годзе адкрылі сядзібу-музей Васіля Быкава;
  • у 2014 годзе ў дачным пасёлку Ждановічы-6 адкрылі філіял Дзяржаўнага музея гісторыі беларускай літаратуры «Музей-дача Васіля Быкава»;
  • у 2020 годзе на доме па вуліцы Максіма Танка, 10 у Мінску, дзе жыў пісьменнік, усталявалі мемарыяльную шыльду.

Нагадаем, што ва Ушачах устаноўлены бюст Быкава ў 2021 годзе, сродкі былі сабраныя праз краўдфандынг.

Відавочна, што не толькі ў Гродна, але і ў іншых гарадах Беларусі імя пісьменніка не ўшанавана належным чынам.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: