Зборнік дэкаланіяльных тэкстаў «Карані / лісце» прэзентуюць у Варшаве 8 сакавіка

Культура

У пятніцу, 8 сакавіка, у Варшаве адбудзецца прэзентацыя зборніка дэкаланіяльных тэкстаў «Карані / лісце», напісаных жанчынамі, транс і небінарнымі людзьмі з Беларусі.

Тэксты з’явіліся ў выніку пісьменніцкай лабараторыі, прысвечанай тэме дэкаланіяльнага пісьма, на якой абмяркоўвалі пытанні мовы і культуры, уплыву імперый на гістарычную памяць, а таксама рэфлексавалі над сямейнымі наратывамі.

Праца лабараторыі цягнулася апошнія паўгода і аб’яднала 50 літаратара:к, што цяпер жывуць у розных краінах.

На сустрэчы пагутараць з аўтар:камі пра пісьмо і дэкаланіяльнасць у ім, падзеляцца досведам працы лабараторыі і паслухаюць чытанне тэкстаў.

На прэзентацыі можна будзе набыць асобнік за любую камфортную для вас суму.

Акрамя новай кніжкі, дасяжнымі будуць зборнік «Расцяжэнне» і кніга Вольгі Шпарагі «У революции женское лицо» — таксама за фрыпрайс.

Частку сабраных ахвяраванняў перададуць праекту «Палітвязынка», які дапамагае беларускім жанчынам у зняволенні, а частку выкарыстаюць на падтрымку псіхалагічнага сэрвіса «Тэндар на гендар» для жанчын у крызовых сітуацыях у Беларусі.

Уваход вольны. Рэгістрацыя тут.

Дата: 8 сакавіка

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: Witryna Domu Wschodniego, плошча Канстытуцыі, 6, Варшава.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: