Меркаванне. Забароненыя прыёмы ў справе Шылы

Мнение
Іван Шыла / Фота: facebook.com/ivan.shyla

Па логіцы, калі заўтра электрык, які абслугоўвае будынак, дзе месціцца Белсат, выкладзе жарт, які не спадабаецца кіраўніцтву, мы з вамі дазнаемся яго імя і станем сведкамі публічнага разбіральніцтва.

У гісторыі з Іванам Шылам уражвае нават не бяскрыўднасць паста, у якім толькі намёк на сцёб з прэзідэнта Польшчы, і нават не той факт, што ў дэмакратычнай краіне хтосьці мяркуе, што з прэзідэнтаў нельга сцябацца. А тое, што дырэктарка і намесніца дырэктаркі наладзілі разборку са сваім «электрыкам» у публічнай прасторы!

Ды што там разборкі – у якасці аргументаў былі выкарыстаныя забароненыя прыёмы, якія закранаюць не толькі «электрыка» Шылу. Дырэктарка Белсата Агнешка Рамашэўская піша пра нелаяльнасць Івана сярод іншага да «усіх гэтых людзей, якія вялізнымі намаганнямі спрабуюць памагаць тваёй краіне і тваім суайчыннікам».

Ёсць рэчы, пра якія публічна не гаворыцца. Напрыклад, што калі заўтра ў Беларусі станецца дэмакратыя, мноства польскіх грамадзян, якія працуюць на беларускай тэматыцы, застануцца без працы. І што чым далей у часе ў Беларусі будзе аўтарытарызм, тым дольш мноства польскіх грамадзян будуць зарабляць не толькі і не столькі на польскіх падаткаплатніках, колькі на грантах з ЗША і Еўропы. І што большасць грошай, якія выдаткоўваюцца для Беларусі і ідуць праз Польшчу, застаюцца ў Польшчы.

І што «спрабуюць дапамагаць» дзякуючы бацьку сп-ні Рамашэўскай, які ў свой час пралабіраваў у польскім парламенце стварэнне Белсата, забяспечыўшы дачку на многія гады прэстыжнай і высока аплачваемай працай. І што цяпер партыя бацькі пры ўладзе. І што гэтую партыю прыстойныя палякі параўноўваюць з Лукашэнкам.

Пра такія рэчы не прынята гаварыць таму, што галоўнае – гэта прадукт для Беларусі. Галоўнае, што справа рухаецца. І спадарыня Рамашэўская гэта ведае, таму дазваляе сабе тое, што дазваляе.

***

Меркаванне аўтара можа не супадаць з меркаваннем рэдакцыі.

***

Спадабаўся матэрыял? Паспей абмеркаваць яго ў каментах пабліка RFRM на Facebook, пакуль усе нашыя там. Далучайся да самай актыўнай суполкі рэфарматараў у Беларусі і запрашай сяброў!

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: