У Варшаве пройдзе беларускі фестываль VARUŠNIAK ŠČODRYK

Культура
Фрагмент афішы.

З 13 на 14 студзеня ў Варшаве пройдзе беларускі фестываль VARUŠNIAK ŠČODRYK — свята для ўсіх — ад бацькоў з дзеткамі да аматараў начнога тэхна-рэйву (18+).

Абяцаюць дзве сцэны, дваццаць музыкаў, шаснаццаць гадзін музыкі, кірмаш, фудкорт і забаўкі для дзяцей.

На дзвюх музычных пляцоўках з 15.00 суботы і па самы ранак нядзелі ў варшаўскім Praga Centrum выступяць два дзясяткі музыкаў з Беларусі, Польшчы і Украіны. Сярод іх Šuma, Iva Sativa, Sw@da x Niczos, Ivan Dorn, Papa Bo Selektah і іншыя.

Фэст будзе складацца з дзвюх частак: вечаровай і начной.

Нагадаем, што Шчодрык — адзін з нешматлікіх дзён у народным календары, што амаль не зведаў хрысціянскага ўплыву, захаваў дамінуючы язычніцкі змест. «Нашыя продкі на Шчодрык гатавалі смачную ежу, апраналі самую прыгожую вопратку, спявалі, шчадравалі ў масках ды варажылі на каханне. Людзі верылі: у гэтую ноч усе жаданні спраўдзяцца. Рыхтуйце свае маскі — далучайцеся да свята продкаў», — напісалі ў сваім анонсе арганізатары фестывалю.

Уваход на ўвесь музычны фэст (дзень і ноч) — 90–150 злотых.

Квіткі можна набыць па спасылцы.

Дзе і калі: 13 студзеня, Praga Centrum, Szwedzka 2/4, Варшава.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: