У тбіліскай Licht Gallery працуе выстава беларускага мастака Ігара Цішына. На ёй прадстаўлены працы творцы, якія ён зрабіў у час арт-рэзідэнцыі ў грузінскай інстытуцыі.
Куратар выставы — адзін з заснавальнікаў Ленінградскага мастацкага руху» Міцькі», кніжны графік і выдавец Аляксандр Фларэнскі (Alexandr Florensky).
Ігар Цішын быў у грузінскай арт-рэзідэнцыі цягам месяца.
«Тбілісі прыгожы горад, цудоўныя людзі. Я быў там толькі месяц. І ў завяршэнні невялікая выстава, — падзяліўся з Reform.by сваімі ўражаннямі ад прыбывання ў Грузіі мастак. — Я хацеў назваць гэта «Son of a bitch in the motherland». Тут прыгадваецца вядомы верш Паýлюка Багрыма. Aле часу было мала, і я зрабіў для гэтага праекту толькі тры працы. Спадзяюся, у будучыні прадоўжыць працу з гэтым праектам».
Cаўладальніца Licht Gallery, мастачка — Рыта Гелін Ліхт (Rita Gelin Licht). Яна жыве і працуе ў Тбілісі два гады; мастачка пераехала з Ізраіля. Рыта Гелін Ліхт навучалася мастацтву ў Бенджаміна Клецэля (Іерусалім), Аляксандр Фларэнскага (Санкт-Пецярбург). У сваёй прафесійнай падрыхтоўцы мае доктарскую ступень Інстытута Вейцмана ў галіне малекулярнай генетыкі.
Экспазіцыя Ігара Цішына будзе працаваць у Licht Gallery да 8 лютага.
Адрас галерэі: Tbilisi, 19 Galaktioni Tabidze, Sololaki.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: