У сацсетках Аляксея Кузьміча з’явіўся эпілог да перформансу «Рэнесанс». Пры гэтым мастак знаходзіцца ў французскім СІЗА

Культура
Скрын відэа.

Па выніках акцыі «Рэнесанс» беларускі мастак Аляксей Кузьміч быў затрыманы і асуджаны да месячнага ўтрымання ў СІЗА для іншаземцаў у Францыі. Яму пагражае дэпартацыя, паведамляе «Белсат». Між тым у сацсетках акцыяніста сёння з’явілася новае відэа — так званы эпілог да яго мастацкага выказвання.

Нагадаем, што ключавай часткай акцыі «Рэнесанс» з’яўляецца дзеянне Аляксея Кузьміча на французскіх могілках Овер-сюр-Уаз. 29 ліпеня мастак-акцыяніст пачаў раскопваць магілу мастака Ван Гога, суправаджаючы дзеянні словамі пра невыноснасць жыцця ў свеце, дзе закончыліся мастакі, таму ён заклікае Ван Гога вярнуцца.

Але гэтай частцы папярэднічаў пралог, у якім аўтар тлумачыць матывы свайго перформансу. З апісання вынікае, што ў аснове «Рэнесансу» ляжыць пратэст супраць пераўтварэння мастацтва ў камерцыялізаваную дзейнасць, калі з творчасці знікаюць пошук, любоў і таямніца.

Мастацтва раствараецца ў «галерэйных сурагатах», «у смецці грантаў, рэзідэнцый, панэльных дыскусій»: «Цяпер мастакоў больш няма, — сцвярджае Кузьміч. — Іх замяніла культура, з дапамогай сурагату і маскіроўкі. Цяпер твор мастацтва называецца «праект». Вычышчаныя, прамытыя субпрадукты. Спакаваныя ў плёнку, стэрылізаваныя, прасякнутыя антыбіётыкамі. Ніякай барацьбы, ніякіх пошукаў. Ніякай любові, ніякіх пакут. Усё раскладзена па палічках».

Наступнае відэа, якое было выкладзена сёння на аўтарскім канале пад назвай «Эпілог», Кузьміч, падсумоўваючы, распаўсюджвае сваю крытыку на ўсе сферы культуры і прапаноўвае ўзяцца «за рыдлёўку» і заняцца, нарэшце, справай — «адкапаць» свайго творцу. У якасці наводкі для справы ён пералічвае дзеячаў: Гі Дэбор, Андрэ Брэтон, Эдыт Піяф, Оскар Уайльд, Жан-Поль Сартр, Мішэль Фуко, Жан Бадрыяр, Трыстан Тцара, Даліда, Антанен Арто, Леанарда да Вінчы.

У відэа срэбны прамакутнік з фольгі, прымацаваны за спінай Кузьміча, з’яўляецца своеасаблівай рамкай, што аддзяляе аўтара ад акаляючай яго рэальнасці. Аляксей Кузьміч гатовы пераступіць умоўныя межы мастацтва, але тады дыскусія таксама можа выйсці за межы арту, хоць там яна, уласна, цяпер і вядзецца.

Нагадаем, што Аляксея Кузьміча могуць перавесці на ўмоўнае пакаранне, калі ён аплоціць штраф у 1500 еўра. Гэтаксама адвакаты зараз спрабуюць аспрэчыць рашэнне пра яго дэпартацыю.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: