Генеральным дырэктарам Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь прызначаная Ірына Мацяс, якая з 2021 года ўзначальвала Дзяржаўны літаратурна-мемарыяльны музей Якуба Коласа, паведамляе Міністэрства культуры.
Ірына Мацяс скончыла Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў і магістратуру па спецыяльнасці «Музейная справа і ахова помнікаў гісторыі і культуры». 18 гадоў працавала вядучым навуковым супрацоўнікам у музеі Максіма Багдановіча, прайшла шлях ад малодшага навуковага супрацоўніка да загадчыка аддзела. Яна — магістр гуманітарных навук.
Ірына Мацяс замяніла на гэтай пасадзе Ганну Конанаву, мастачку і экс-прарэктара Акадэміі мастацтваў. Яна заняла гэтую пасаду летам 2023 года. Пад кіраўніцтвам Ганны Конанавай у Нацыянальным мастацкім музеі прайшло некалькі адыёзных выстаў: «Страна побед», прысвечаная расійскім перамогам і «Расія — Беларусь. Скрыжаванне лёсаў».
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram