Ужо ў гэту суботу, 1 жніўня, у кракаўскім парку імя Генрыка Ёрдана ўжо ў шосты раз зашуміць Пікнік «Летуцень» — фестываль беларускай культуры і музыкі. Сёлета каманда падрыхтавала тры музычныя сцэны — этна-, электронную і галоўную, бамбічную літаратурную, незвычайную псіхалагічную, дзіцячую з забаўкамі, псіхалагічную, адукацыйную, кірмаш беларускіх майстроў, майстар-класы, ды і, вядома, фудкорт.
Напярэдадні падзеі павывучалі праграму і выбралі з яе дзесяць інтрыгоўных івэнтаў (насамрэч, больш), якія, як гаворцца, нельга прапусціць.

- Дыскусія «Гаварыце па-чалавечаскі»
Літаратурная сцэна, якая ладзіцца разам з фэстам Pradmova, на «Летуцені» выглядае вельмі сімпатычна. Тут такія імёны, як паэты Андрэй Хадановіч, Дар’я Бялькевіч, выдаўчыня Валянціна Барбара Андрэева, музыкі Павел Гарадніцкі, Уладзь Лянкевіч.
І прапануем зазірнуць на дыскусію, якая выглядае на першы погляд вельмі вясёлай — «Гаварыце па-чалавечаскі» (14:20 – 15:20) — трасянка як нацыянальная прыкмета беларусаў і форма мастацкай выразнасці.
Удзельнікі: актор і музыкі вышэйзгаданыя Павел Гарадніцкі, перакладчыца і філалагіня Наста Карнацкая, паэта і музыка Уладзь Лянкевіч . Мадэратарка — Дар’я Бялькевіч.
Таксама а 12.00 распачнецца размова:
-
Содержание
«Забойствы, цмокі і штучны інтэлект»: што адбываецца з беларускай літаратурай?
Удзельнікі: кіраўніца выдавецтва Gutenberg Publisher Валянціна Барбара Андрэева, пісьменнік Цімур Кудзеліч. Мадэратарка — Лілія Ільюшына.
-
Размова «Летуценнікі і практыкі: культурны рухавік Беларусі»
Гэта дыскусія стане кульмінацыяй сцэны Алея салідарнасці (17:45 – 18:45), дзе выступяць праваабарончыя арганізацыі, а таксама культурныя і грамадскія актывісты.
Удзельнікі: драматург, мастацкі кіраўнік і су-заснавальнік Беларускага свабоднага тэатра Мікалай Халезін, актывістка, кіраўніца «Годна» Аліна Герашчанка, беларускі рэпер і грамадскі актывіст MANDZIK (Дзяніс Мандзік).
Маштабная і жывая размова трох пакаленняў пра тое, як будаваўся і жыве культурны працэс ад 1990-х да нашых дзён. Адзначаецца, што дыскусія ставіць за мэту абмеркаваць розныя погляды на беларускую культуру як адзінае, хоць і раздзеленае межамі, поле з дзвюма рэальнасцямі, якія існуюць паралельна і ўзаемазвязана.
Таксама вылучаем у гэтай секцыі выступленне Насты Лойка на тэму:
-
«Месцы, ад якіх мы марым пазбавіцца»
У ёй праваабаронца прапануе паразважаць пра тое, якой можа быць пенітэнцыярная сістэма будучыні і ці магчыма грамадства без турмаў.
-
Гісторыя батлейкі і спектакль з Маляванычам
Для тых, хто прыйдзе на фестываль з дзецьмі, таксама падрыхтавана адмысловая пляцоўка.
Тут нас зацікавіў расповед ад Маляваныча пра гісторыю батлейкі (13:00 – 14:00). Спектакль з лялькамі, як гаворыцца, у дадатку.
-
Голас традыцыі: Віталь Воранаў і Вольга Барышнікава
Адной з найбольш яскравых выглядае этна-пляцоўка.
Спачатку правяраем трываласць струнаў і магію дуды ад Віталя Воранава (12:10 – 12:50), а затым размінаем звязкі на майстар-класе па традыцыйных спевах ад Вольгі Барышнікавай (14:45 – 16:00).
А таксама не абмінём увагай выступ кракаўскага хора беларусаў «Лялея» (13:00 – 13:45).
-
Майстар-клас «Як размаўляць пра сэкс у адносінах?»
Перад спевамі, магчыма, камусьці захочацца разагрэцца, і цікаўнай прапановай тут для нас выглядае майстар-клас на «гарачую» тэму да Зоі Прышывалка.
Псіхалагіня прапануе шчыра паразмаўляць на далікатную тэму на дыскусіі «Як размаўляць пра сэкс у адносінах?» (11.30-12.25).
-
«Крыж скарбаў» ад Hutka Smachnaa
«Летуцень» таксама не забыўся на майстар-класы. З гэтых прапаноў спыніліся на любімым Hutka Smachnaa (15:00 – 16:30), а таксама майстар-класах па лінагравюры (15.15 -16.45).
-
Электронны драйв: Ana Zhdanova і Papa Bo Selektah
Ды, нарэшце, дабіраемся да электроннай сцэны. Яна будзе працаваць ужо з 11.00.
Але тут мы вылучаем сет ад Ana Zhdanova, які распачнецца 17:30, а таксама музычную плынь ад Papa Bo Selektah (18:30 – 21:00).
-
«Разбітае Сэрца Пацана» і Nochy
Галоўная сцэна, пра якую мы пісалі падрабязней раней, распачне працу а 14.00. Вядоўцы праграмы — Крысціна Дробыш і Алена Зуй-Вайцяхоўская.
Нягледзячы на хэдлайнера Ap$ent, раім не прапусціць іранічныя хіты ад «РСП» (17:40 – 18:50), і атмасфернае выступленне гурта Nochy (19:00 – 20:00).
Уваход на ўсе мерапрыемствы фэсту вольны. Цалкам праграма тут.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
