Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў і галерэя FARBA запрашаюць наведаць новы выставачны праект «Страсці па архітэктуры».
Куратарка Дзіна Даніловіч выбудавала экспазіцыю ў сваім фірмовым стылі: задзейнічала столі і сцены, пагрузіла гледача ў шлях спазнання архітэктурных стыляў найперш праз эмоцыі і асаблівае адчуванне прасторы. Таму такая шырокая палітра ўздзеянняў на розныя пачуцці — матэрыялы, фактуры, колеры, гукі і нават пахі.
Аснову экспазіцыі склалі каля ста работ сучасных беларускіх аўтараў, а таксама творы мастакоў з фонду Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў.
Лагічным завяршэннем праекта стаў імерсіўны фільм «Свет вачыма Гаўдзі». Архітэктурныя шэдэўры, сярод якіх і знакамітая Sagrada Familia, раскрываюцца па-новаму дзякуючы праецыраванню фільма на сцены і падлогу мультымедыйнай залы.
Падчас працы выставы абяцаюць тэматычныя квэсты і ўнікальныя фотазоны.
Выстава працуе ў будынку Нацыянальнага цэнтра сучасных мастацтваў Рэспублікі Беларусь па праспекце Незалежнасці, 47 да 28 красавіка.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: