У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM — фотафакт

Культура
OFF MUSEUM. Фота: сацсеткі

У гэтыя выхадныя ў Мінску ў выставачным цэнтры Арт Фабрыка прайшоў кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM.

У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM - фотафакт
OFF MUSEUM. Фота: сацсеткі

Адпаведна з назвай, OFF MUSEUM працуе са стратэгіяй «мастацтва па-за рамкамі» і прапануе непасрэдны фармат узаемадзеяння з мастацтвам — без звыклай дыстанцыі паміж мастаком, працай і гледачом. Праект заснаваны на перадавым сусветным вопыце, але прынцыпова адрозніваецца тым, што мастакі працуюць з пакупнікамі без галерэй-пасрэднікаў.

У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM - фотафакт

У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM - фотафакт

У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM - фотафакт
OFF MUSEUM. Фота: сацсеткі

Падчас кірмашу беларускія мастакі самі прэзентавалі свае работы, якія можна было не толькі ўбачыць, але і набыць на месцы. А таксама — пагутарыць з аўтарамі і даведацца пра задуму іх твораў.

Творы мастакоў адбірала экспертная рада.

У Мінску прайшоў Кірмаш сучаснага мастацтва OFF MUSEUM - фотафакт
OFF MUSEUM. Фота: сацсеткі

Акрамя выставы-кірмашу, праграма ўключала лекцыі і дыскусіі пра сучаснае мастацтва, дызайн і арт-рынак, куратарскія экскурсіі, майстар-класы і партнёрскія праекты на скрыжаванні мастацтва і бізнесу.

Першая імпрэза прайшла ў снежні 2023 года ў фармаце арт-маркета.

Праект хутка паказаў, што запыт на жывыя кантакты мастакоў, калекцыянераў і прадпрымальнікаў у Беларусі высокі, і патрабуе больш сістэмнага фармату. Так з’явіўся OFF MUSEUM ART FAIR.

Для беларускага рынку, які яшчэ фармуецца, гэта адначасова і падтрымка лакальных аўтараў, і школа прадпрымальніцтва для саміх мастакоў: ім даводзіцца вучыцца самапрэзентацыі і прасоўванню «на хаду», — мяркуе арганізатарка праекта Алена Ярашэвіч. Важна таксама і тое, што прадстаўнікі камерцыйнага сектара могуць супрацоўнічаць з творцамі, выкарыстоўваць творчыя праекты для стварэння візуальнага іміджа, з дапамогай якога яны будуць вылучацца на рынку.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.