У Мінску незалежныя кінематаграфісты знялі абсурдысцкую камедыю з элементамі мак’юментары

Культура
Кадр з фільма "Раб танца". Фота: sig.ma.

«Раб танца» — ігравая карціна з элементамі мак’юментары (псеўдадакументальнага кіно) была знятая незалежнымі беларускімі кінематаграфістамі ў мінскіх лакацыях. Рэжысёрам абсурдысцкай камедыі ў духу 1980-х выступіла Анастасія Алексіевіч, аператар стужкі — Валерый Казанкоў. Фільм распавядае пра маладога чалавека, які няглядзечы на непаразуменне і ганенні з усіх бакоў, займаецца справай, якую ён любіць — танцуе.

Як адзначыла Анастасія Алексіевіч парталу Syg.ma, праект першапачаткова нарадзіўся з героя.

«Першапачаткова ў нас з’явіўся герой — Філіп, а затым мы пісалі пад яго сцэнарый. Нам спадабалася ідэя зрабіць ігравое кіно з элементамі мак’юментары, бо гэта глядзіцца жыва і свежа і ўмоўна ламае 4-ю сцяну, пагружаючы гледача ў пэўную паўрэальную прастору кіно».

Сцэнарый Анастасія пісала разам з аператарам Валерыем Казанковым.

«У гэтым жа складзе фільм першапачаткова распрацоўваўся, здымаўся і мантаваўся, — дадае яна. — У працэсе стварэння мы сустрэлі аднадумцаў, якія ўступілі ў нашу здымачную групу і сталі паўнавартаснымі ўдзельнікамі. Герояў для нашага кіно мы таксама сустракалі на шляху. Шмат што спрацавала магічным, чароўным чынам: прыцягваліся патрэбныя людзі, лакацыі і абставіны. Нам заўжды казалі «так», нават калі было складана ў гэта паверыць».

У Мінску незалежныя кінематаграфісты знялі абсурдысцкую камедыю з элементамі мак'юментары

Паэт Юлій Ілюшчанка піша пра новую стужку:

«Перад намі сюррэалістычная абсурдная замалёўка ў стылістыцы 1980-х. З аднаго боку, гэта бестурботная камедыя, з іншай — рэалістычная сатыра на тленныя будні. У галоўнай ролі хлопец Філіп, якога грае Філіп Марозаў. Ён намагаецца ўсёй сваёй існасцю супрацьстаяць гэтай дурной пустаце дзён — танцам, рамантычным поглядам на свет і новай шчырасцю.

Але рэжысёру і сцэнарысту мала абсурду, у яго трэба абавязкова прыўнесці і дурны зацыклены смех маці Філіпа, і выпадковых кітаянак, і жавальных чарвячкоў, якія пафасна ўплятаюць у канву гісторыі мульцяшнасць і нерэальнасць таго, што адбываецца, нібыта перад намі дурны сон. Ды ўсё ж танец Філіпа з’яўляецца такім пераканаўчым і непадробным, што мы трымаемся за яго, верым у лепшае і жадаем хэпі-энду…».

У карціне здымаліся: Філіп Марозаў, Аксана Екель, ды іншыя артысты. Музыка — O. Lemon. Дызайнер — Юлія Хоняк.

Каманда фільма плануе адправіць сваю карціну на конкурс беларускага кіно фестывалю «Паўночнае ззянне» і на кінафорум «Лістапад».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий для хе-хе Отменить ответ

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. хе-хе

    На безрыбье и раб — рыба, получается.

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: