Выстава мае дабрачынны характар: падчас адкрыцця і на працягу ўсёй экспазіцыі можна будзе набыць працы мастачкі. Усе сабраныя сродкі (за вылікам падаткаў) будуць накіраваны на падтрымку Ніны Маргаевай, якой у студзені 2023 года быў дыягнаставаны бакавы аміятрафічны склероз (БАС) — рэдкае і невылечнае захворванне. Гэтыя сродкі дапамогуць аплаціць лячэнне і неабходную медыцынскую падтрымку.
«Крок насустрач» — гэта даследаванне штодзённасці праз мастацтва. У простых прадметах і звыклых пейзажах мастачка знаходзіць адлюстраванне чалавечых эмоцый, перажыванняў і асабістых гісторый. Асноўная серыя работ «Жыццё на пятым паверсе» перадае адчуванне ізаляцыі, характэрнае для гарадскога жыцця.
Тут нават крэсла ці цень у куце пакоя могуць стаць «акном» у душу, дзе кожная дэталь раскрывае новы пласт эмоцый.
Адкрыццё выставы: 23 студзеня, 19:00
Уваход свабодны, але патрэбна рэгістрацыя.
Выставу можна наведаць да 20 лютага па адрасе Karmelitų gatvė 5, Вільня
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.