Сышоў у іншы свет аўстрыйскі пісьменнік, журналіст і перакладчык Марцін Полак

Культура
Фота: https://k.at.

Памёр адзін з найбольш вядомых нямецкамоўных інтэлектуалаў, аўстрыйскі пісьменнік, журналіст і перакладчык Марцін Полак. Аўтар такіх твораў як «Абвінавачанне ў бацьказабойстве. Справа Філіпа Халсмана», «Мёртвы ў бункеры. Рэпартаж пра майго бацьку», «Імператар Амерыкі. Вялікія ўцёкі з Галіцыі», «Затушаваныя краявіды» сышоў з жыцця пасля цяжкай хваробы ў Вене ва ўросце 80 гадоў.

Полак нарадзіўся 23 мая 1944 года ў Бад-Хале (Верхняя Аўстрыя). Ён быў сынам чальца НСДАП, штурмавіка СС Герхарда Басты, якога ніколі не бачыў. Будучы пісьменнік адрынуў нацысцкія перакананні сям’і свайго бацькі і стаў вывучаць філалогію і гісторыю Усходняй Еўропы ва ўніверсітэтах Аўстрыі і Польшчы. У 1960-м ездзіў у Ізраіль, каб дапамагаць там будаваць дзяржаву.

З 1987 па 1998 год быў карэспандэнтам Der Spiegel у Вене і Варшаве. Ён сябраваў з каралём польскага рэпартажу Рышардам Капусцінскім і перакладаў яго кнігі, а таксама працаваў над перакладамі твораў Марыюша Вілька і Даніэля Одзія ды іншых аўтараў. Яго творчая дзейнасць была адзначана мноствам прэмій: Літаратурнай прэміяй Цэнтральнай Еўропы Angelus (2007), Прэміяй Георга Дэхіо (2010), Лейпцыгскай кніжнай прэміяй за еўрапейскае ўзаемаразуменне (2011), Дзяржаўная прэміяй Аўстрыі па культурнай журналістыцы (2018) ды іншых.

Усе кнігі Полака так ці інакш прысвечаны праблематыцы Усходняй Еўропы, у тым ліку — лёсу ўсходнееўрапейскага габрэйства.

Як напісаў пра аўстрыйскага пісьменніка Альгерд Бахарэвіч, «Марцін Полак — чалавек, які верыў, што Беларусь і Украіна — Эўропа».

«Сёньня ў Аўстрыі, Германіі ў нас шмат сяброў, якія ў тэме, якія разумеюць, якія гатовыя падтрымаць умоўна нябачных усходнеэўрапейцаў, а некалі такіх людзей тут былі адзінкі і кожнае іхнае слова важыла вельмі шмат, найперш для нас саміх, для нашай упэўненасьці ў сабе», — падкрэслівае дзейнасць Марціна Полака ў прасоўванні беларускай літаратуры Альгерд Бахарэвіч.

Аўстрыйскі літаратар, перакладчык і крытык арганізоўваў шырокія дыскусійныя форумы, дзякуючы якім будучыя лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, такія як Святлана Алексіевіч і Вольга Такарчук, сталі вядомымі ў нямецкамоўных краінах.

А пасля ўварвання Расіі ва Украіну спадар Марцін падтрымаў украінскую літаратуру, ладзячы чыткі ўкраінскіх аўтараў у Венскім народным тэатры.

«Я не аптыміст. Я не лічу, што прырода чалавека можа выправіцца. Я асвятляў для нямецкіх СМІ вайну на Балканах, там масавыя забойствы адбываліся практычна на вачах усяго свету. Ці ведаем мы, што насамрэч адбываецца цяпер ва Украіне? Там жа напэўна таксама ёсць масавыя пахаванні, якія мы адкрыем праз дзясятак-другі гадоў. Але нават калі мы ведаем, што такое яшчэ здараецца, мы тым больш не павінны пакідаць гэтыя магілы ў забыцці», — сказаў на адной з сустрэч з чытачамі Полак.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

  1. Ірына

    Варта дадаць, што Вольга Такарчук — польская пісьменніца, а не нашая былая палітзняволеная. Каб ня было непаразуменьня ☺️

    Ответить

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: