У Лідзе да Дня беларускага пісьменства на скрыжаванні вуліц Таўлая і Качана паставяць помнік беларускаму паэту, дзеячу камуністычнага руху ў Заходняй Беларусі Валянціну Таўлаю. Аўтар манумента — Сяргей Логвін; сёння на конкурсе эскізаў помніка яго праца набрала найбольшую колькасць галасоў.
Фотарэпартаж з падзеі заўважыў тэлеграм-канал «Спадчына».
![У Лідзе да Дня беларускага пісьменства паставяць помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Якім ён будзе? — фота](https://reform.news/wp-content/uploads/2025/01/talaj3.jpg)
На конкурс было прадстаўлена восем праектаў, але ў выніку журы абрала эскіз скульптара з Мінска Сяргея Логвіна, дзе Таўлай трымае ў руках газету «Уперад» (цяпер «Лідская газета»). Помнік будзе выкананы з бронзы. Але праект яшчэ будуць разглядаць на Рэспубліканскай экспертнай радзе па манументальным мастацтве.
![У Лідзе да Дня беларускага пісьменства паставяць помнік беларускаму паэту Валянціну Таўлаю. Якім ён будзе? — фота](https://reform.news/wp-content/uploads/2025/01/talaj1.jpg)
Валянцін Таўлай — беларускі паэт, літаратуразнаўца, грамадскі дзеяч. У 1925 годзе за адмову запісацца палякам быў выключаны са Слонімскай настаўніцкай семінарыі. Падпольшчык-камуніст у Заходняй Беларусі ў 1930-я гады. У 1939—1941 гадах працаваў у лідскай раённай газеце «Уперад». У гады Вялікай Айчыннай вайны быў сувязным партызанскага атрада, разведчыкам, кіраўніком наваградскай агентурнай сеткі. У верасні 1943 года арыштаваны СД у Лідзе, вызвалены з дапамогай беларускіх паэтаў, палітычных і ваенных дзеячаў. З 1944 года — адказны сакратар навагрудскай раённай газеты «Звязда». У 1945—1947 гадах — старшы навуковы супрацоўнік і намеснік дырэктара Літаратурнага музея Янкі Купалы.
Фігура Таўлая патрабуе сучаснага погляду, і складана не пагадзіцца з меркаваннем тэлеграм-канала «Спадчына», што абраны эскіз Сяргея Логвіна прыпадносіць гэту постаць пераважна ў кансерватыўным ключы.
Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram
Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.