У Эстоніі пры запаўненні падаткавай дэкларацыі можна зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры

Культура

Цяпер любы рэзідэнт Эстоніі можа зрабіць ахвяраванне Беларускай Радзе культуры і пры запаўненні падаткавай дэкларацыі вылічыць яго з прыбытку, які абкладаецца падаткам, — паведамляе Рада культуры.

І калі юрыдычная асоба Эстоніі, а таксама некаторых іншых краінаў ЕЗ, зробіць такое ахвяраванне, гэтая сума таксама не будзе абкладацца падаткам на прыбытак.

«Гэта сталася магчымым таму, — тлумачыць Беларуская Рада культуры, — што падаткава-мытны дэпартамент Эстоніі, дзе мы зарэгістраваныя, унёс @radakultury у адмысловы спіс арганізацый, якія працуюць у дабрачынных і грамадскіх інтарэсах. У дачыненні да іх дзейнічаюць ільготы па падатку на прыбытак. Мы ўнесены ў спіс за скіраванасць на падтрымку беларускай культуры«.

Калі трэба спраўдзіць, ці можаце вы скарыстацца ільготай як юрыдычная асоба ў вашай краіне, Рада культуры просіць напісаць на [email protected].

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)

Последние новости