«Тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы» перанеслі на канец жніўня. Пляцоўку таксама змянілі

Культура
Галоўны ўваход у Нацыянальны парк. Фота: Npbp.by.

Маштабны праект электроннай музыкі «Тэхна-рэйв у Белавежскай пушчы» павінен быў прайсці ў гэту суботу – 18 красавіка.

Фестываль планавалі правесці ў маёнтку Дзеда Мароза ў самым сэрцы пушчы. Быў запланаваны выступ чатырох гуртоў. Меркавалася, што ўдзел у фэсце прымуць 700 чалавек. Праграму планавалася правесці з 21-й гадзіны і амаль да раніцы.

Ідэя выклікала шмат абурэння сярод беларусаў, асабліва сярод эколагаў і арнітолагаў, якія выказваліся супраць правядзення такога мерапрыемства ў лесе, асабліва вясной. Яны адзначалі, што начны шум можа сагнаць з гнёздаў птушак, пашкодзіць звярам.

У выніку дату памянялі — перанеслі імпрэзу на 28 жніўня.

Змянілі і месца — рэйв пройдзе каля галоўнага ўваходу ў Нацыянальны парк. Ужо набытыя квіткі застаюцца сапраўднымі.

Аднак перанос даты і месца не спыніў паток абурэння: «Як можна ў запаведным лесе, апетым не адным пакаленнем беларусаў, як наш гонар, нацыянальны набытак, месца, дзе ахоўваюцца чырванакніжныя віды флоры і фаўны, ператварыць у танцпол і канцэртную пляцоўку?

У Гродне адмянілі «Сандэй», які праводзіўся ў полі ў старым аэрапорце, адмянілі lidbeer і іншыя фестывалі. Затое дазволілі незразумела каму незразумела навошта правесці канцэрт у запаведніку. Блюзнерства чыстай вады. Спадзяюся, мясцовыя і рэспубліканскія органы ўлады перагледзяць рашэнне і адменяць гэты вэрхал у вальераў з дзікімі жывёламі», — піша адзін за каментатараў у Інстаграме.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!

REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.