Тихановская приветствовала освобождение католических священников

Главное
Фото: Офис Тихановской

Светлана Тихановская приветствовала освобождение двух католических священников. Сегодня стало известно, что на волю вышли политзаключенные ксендзы Генрих Околотович и Анджей Юхневич.

«Приветствую освобождение беларусских священников отца Генриха Околотовича и отца Анджея Юхневича. Глубочайшая благодарность Папе Римскому Льву XIV и Святому Престолу за их принципиальную поддержку. Многие другие верующие остаются за решеткой. Репрессии должны прекратиться — никто не должен быть наказан за свою веру», — говорится в посте Тихановской в сети Х.

Дополнено

Опубликован полный текст заявления Светланы Тихановской.

«Я шчыра вітаю вызваленне беларускіх святароў кс. Генрыха Акалатовіча і айца Анджэя Юхневіча. Гэта вельмі важны крок, які вяртае надзею іх сем’ям, вернікам і ўсім, хто маліўся за іх свабоду. Іх вызваленне — гэта напамін, што салідарнасць, і міжнародная ўвага, і дзеянні маюць значэнне.

Хачу выказаць глыбокую ўдзячнасць Папе Льву і Святому Прастолу за іх сталую, прынцыповую пазіцыю, за маральную падтрымку і за пастаянныя намаганні дзеля абароны беларускіх святароў і вернікаў. Мы памятаем і высока цэнім публічныя крокі Ватыкана, у тым ліку наш удзел у развітанні з Папам Францішкам, кантакты з Апостальскай нунцыятурай у Вільнюсе і іншыя жэсты салідарнасці.

Варта адзначыць, што ў шматлікіх краінах свету працягваюцца пераследы і застаюцца палітвязні. Тое, што Ватыкан звяртае ўвагу на Беларусь, стала магчымым дзякуючы пастаяннай працы беларускай грамадзянскай супольнасці і дэмакратычных сілаў, намаганням вернікаў і грамадзянскай салідарнасці, якая прыцягвае міжнародную ўвагу да парушэнняў правоў чалавека і гуманітарнага крызісу ў нашай краіне.

У той жа час я падкрэсліваю, што мы вядзём пастаянную і сістэмную працу са Святым Прастолам — як у публічным, так і ў непублічным дыпламатычным фармаце. Пытанне вызвалення святароў і ўсіх незаконна зняволеных беларусаў — адно з ключавых у нашых кантактах. Мы рэгулярна ўздымаем яго на ўсіх узроўнях узаемадзеяння з Ватыканам.

Але нашая праца працягваецца. За кратамі застаюцца іншыя вернікі і людзі веры, якія сталі ахвярамі рэпрэсіяў. Мы настойваем, каб усе зняволеныя вернікі былі вызваленыя, а пераслед Царквы і любых канфесіяў быў канчаткова спынены. Ніводзін чалавек не павінен сядзець у турме за сваю веру, маральны выбар або служэнне бліжнім.

Я дзякую Святому Прастолу за ягонае духоўнае і чалавечае лідарства. Мы высока цэнім кожную ініцыятыву і кожны крок, якія набліжаюць нас да таго дня, калі ў Беларусі не застанецца палітвязняў — ні святароў, ні свецкіх.

Беларусь павінна быць краінай, у якой за веру паважаюць, а не караюць. Дзе святары служаць людзям, а не сустракаюць іх праз турэмную сетку. І яна абавязкова стане такой».

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости