Таццяна Заміроўская анансавала выхад новай кнігі «Свечи Апокалипсиса»

Культура
Фота: сацсеткі выдавецтва "Мяне няма".

Беларуская пісьменніца і журналістка Таццяна Заміроўская паведаміла пра выхад сваёй новай кнігі «Свечи Апокалипсиса». «Почему так долго? Почему именно сейчас? Так ведь, батенька, Апокалипсис! Вот же он, положила!», напісала яна ў сваім тэлеграм-канале.

Кніга выходзіць у «Редакции Елены Шубиной», выдавецтве, у якім раней былі апублікаваны іншыя творы пісьменніцы – зборнік «Земля случайных чисел» і раман-бэстселер «Смерти.net».

Усё, што пакуль вядома пра змест навінкі, можна прачытаць на вокладцы: «Нью-Йорк. 2019-2021 гг. Никто никому не может помочь».

Дарэчы, на вокладцы выдання – ілюстрацыя беларускай мастачкі, якая працуе ў жанры поп-сюррэалізму, – Надзеі Макеевай.

Таццяна Заміроўская анансавала выхад новай кнігі «Свечи Апокалипсиса»

 

«Для этой обложки мне нужен был, конечно, Марк Райден – мой любимый поп-сюрреалист, которым я этот канал и иллюстрировала. Но попробуй уговори Райдена на коллаборацию!

И вдруг я поняла – у нас же есть Райден дома: в Сан-Франциско живет чудесная беларуская художница Надзея Макеева, как раз работающая в жанре поп-сюрреализма! Надзея согласилась отдать свой апокалиптический нежный вивариум (я давно на него глаз положила!) для обложки «Свечей», падзялілася Таццяна Заміроўская пра супрацу з мастачкай.

Неўзабаве на кнігу мусіць адкрыцца перадзаказ.

Таццяна Заміроўская нарадзілася ў Барысаве. Шмат гадоў працавала журналісткай і музычным крытыкам у Мінску. З 2015 года жыве ў Нью-Ёрку, дзе напісала некалькі зборнікаў мастацкай прозы ў жанры метафізічнай фантастыкі і раман-бэстсэлер «Смерти.net». Аўтарка з’яўляецца лаўрэатам шматлікіх літаратурных прэмій. Паводле апавяданняў Таццяны Заміроўскай украінскі рэжысёр Міхаіл Лук’яненка зняў два кароткаметражных фільма — «Рабаванне» і «Жыццё без шуму і болю». У 2024 годзе ў аўтаркі выйшаў першы нон-фікшн «Эвридика, проверь, выключила ли ты газ» (выдавецтва «Мяне няма»).

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости