24 снежня адзначалася 225-годдзе з дня нараджэння вялікага паэта Адама Міцкевіча. У Навагрудку ўсклалі кветкі да яго помніка, а ў Мінску ў Музеі гісторыі беларускай літаратуры 27 снежня адбудзецца святочная імпрэза «Адам Міцкевіч: зорка пілігрыма».
Адам Міцкевіч правёў значную частку свайго жыцця ў эміграцыі, таму ў праграме імпрэзы будуць пазначаныя найбольш яркія лакацыі жыцця паэта — малыя і вялікія гарады, якія асвяціла зорка яго таленту.
Паміж імі — шлях пілігрыма, вечная дарога.
Прагучаць творы Манюшкі, Ельскага, Шыманоўскай, Ліпінскага, Голанда і інш. Не абыдзецца і без калядных сюрпрызаў!
Выступоўцы:
- Святлана Немагай — кандыдатка мастацтвазнаўства (фартэпіяна, канферанс);
- Галіна Сакольнік — лаўрэатка міжнародных конкурсаў, салістка Белдзяржфілармоніі (меца-сапрана);
- Аляксей Загорскі — лаўрэат міжнароднага конкурсу (скрыпка).
Квіткі — 15 рублёў.
Дата: 27 снежня
Час: 18.30
Месца: Музей гісторыі беларускай літаратуры, вул. Багдановіча, 13, Мінск
Поддержите Reform.news донатом!
🔥
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: