Стварылі петыцыю з прапановай усталяваць помнік Уладзіславу Сыракомлю ў Навагрудку

Культура
Уладзіслаў Сыракомля. Фотаздымак 1860 года. Фрагмент. Фота: Вікіпедыя.

15 верасня спаўняецца роўна 162 гады з дня смерці паэта, краязнаўцы, гісторыка літаратуры, перакладчыка Уладзіслава Сыракомлі.

У Навагрудку будучы паэт і краязнаўца вучыўся ў дамініканскай школе, сцены якой яшчэ памяталі Адама Міцкевіча і Яна Чачота.

Жыхары Навагрудка і неабыякавыя беларусы звярнуліся да райвыканкама з прапановай усталяваць помнік Уладзіславу Сыракомлю ў Навагрудку. «У горадзе Навагрудку, дзе жыў і працаваў Уладзіслаў Сыракомля, на наш погляд, яго імя не ўшанавана належным чынам», — пішуць аўтары петыцыі.

Пра асобу Сыракомлі нагадвае толькі адна з вуліц горада. Паэт больш ушанаваны ў Літве і Нясвіжы. У 1993 годзе быў адкрыты бюст Сыракомлю ў Старым парку Нясвіжа. У Нясвіжскім касцёле Божага Цела знаходзіцца мемарыяльная дошка, прысвечаная Сыракомлю.

Стварылі петыцыю з прапановай усталяваць помнік Уладзіславу Сыракомлю ў Навагрудку
Леў і Сяргей Гумілеўскія. Бюст Сыракомлі ў Старым парку Нясвіжа (1993). Фота: planetabelarus

Уладзіслаў Сыракомля (сапраўднае імя — Людвік Кандратовіч) пісаў на беларускай (да нас дайшоў толькі адзін верш) і польскай мовах лірычныя вершы і паэмы, краязнаўчыя нарысы і дарожныя нататкі, гісторыка-літаратурныя даследаванні і рэцэнзіі на паэтычныя кнігі, агляды для газет і публіцыстычныя артыкулы, апавяданні; перакладаў з французскай, нямецкай, англійскай, іспанскай, рускай і ўкраінскай моў.

Петыцыю можна падтрымаць тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости




Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: