«Стварыць пазітыўны вобраз»: на «Беларусьфільме» плануюць зняць фільм пра беларускую школу і настаўнікаў

Культура

Міністэрства культуры і Нацыянальная кінастудыя «Беларусьфільм» абвесціла конкурс сцэнарыяў для вытворчасці ігравой стужкі пра беларускую школу і настаўнікаў. Мэта конкурсу — здымкі кінатвора, «які будзе раскрываць «гісторыю поспеху» настаўніка, ствараць яго пазітыўны вобраз і павышаць прывабнасць педагагічнай працы».

Плануецца, што ў вытворчасць карціна запусціцца ўжо ў 2024-2025 гадах.

Міністэрства культуры чакае сінопсісы сцэнарыяў па заяўленай тэме да 15 лютага. Падкрэсліваецца, што заяўкі будуць ацэньвацца па наступных крытэрыях:

  • актуальнасць тэмы,
  • стварэнне пазітыўнага вобраза беларускай школы і настаўнікаў,
  • арыгінальнасць раскрыцця тэмы,
  • сюжэт, які дынамічна развіваецца,
  • яскравыя вобразы галоўных герояў,
  • магчымасць рэалізацыі кінапраекта ў 2024-2025 гадах на кінастудыі «Беларусьфільм»,
  • патэнцыяльная запатрабаванасць фільма ў айчынным і сусветным кінапракаце, на тэлеканалах, інтэрнэт-платформах.

Нагадаем, што ў мінулым годзе на кінастудыі «Беларусьфільм» рэжысёрам Аляксандрам Яфрэмавым была знятая карціна пра дактароў «Ліст чакання». У цэнтры яе ўвагі — «сацыяльна-актыўная пазіцыя сучасных дактароў, патрыётаў і прафесіяналаў, якія робяць свой выбар, кіруючыся памкненнем развіваць айчынную медыцыну да магчымага высокага ўзроўню».

18 чэрвеня 2023 года стужка выйшла ў кінапракат Беларусі. Колькі зарабіла сацыяльная драма пра «маральны выбар дактароў» — кінастудыя даных не прадастаўляла.

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: