Ствараць свае гістарычныя праекты ці падтрымаць «ULegend» заклікае гісторык Цімафей Акудовіч

Культура
Скрын з сайта ulegend.app.

У сваім фэйсбуку Цімафей Акудовіч расказаў, што за адзін дзень ён даў тры каментары на тэму захавання гістарычнай спадчыны. Насамрэч, сцвярджае гісторык, адказ на ўсё гэта адзін — трэба ствараць свае гістарычныя праекты ці падтрымліваць іх.

Цімафей Акудовіч нагадвае пра магістрат па падтрымцы праекта «ULegend». Гэта маладая, але амбітная платформа беларускіх аўдыягідаў. Вось тут праз ТГ-бот можна прайсці некалькі маршрутаў:

«Праект рухаецца наперад: на тым тыдні з’явілася новая экскурсія па Вільні, дапрацоўваецца мабільная праграма і некалькі новых маршрутаў», — расказвае гісторык. —

Мары ў арганізатараў напалеонаўскія, а вось планы ўпіраюцца ў зразумелыя фінансавыя абмежаванні. Таму калі будзе больш падпісантаў у магістрата, то з’явіцца больш экскурсій, будзе павышацца якасць матэрыялаў і зручнасць карыстання.

Гэтым і пераможам. Іншых шляхоў няма».

Падпісацца на падтрымку праекта можна тут.

У наступны аўторак запланаваны Youtube-стрым з прэзентацыяй будучай аплікацыі праекта і аповедам пра перспектывы кірунку. Таго, хто цікавіцца пытаннем глыбей, запрашаюць паслухаць, задаць пытанні.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: