Праваабарончыя арганізацыі 6 сакавіка прызналі чатырох чалавек — Рамана Забелу, Іллю Палонскага, Максіма Назарчука і Дар’ю Мандзік — палітзняволенымі. Яны абвінавачваюцца па ч. 1 артыкула 342 Крымінальнага кодэкса («Групавыя дзеянні, якія груба парушаюць грамадскі парадак»). Палітзняволеныя — архітэктары, якіх затрымалі ў выніку рэйдаў сілавікоў у лютым.
Зараз Раман, Ілля, Максім і Дар’я знаходзяцца ў мінскім СІЗА-1 па вуліцы Валадарскага.
Нагадаем, што 14-16 лютага ў Мінску адбыліся масавыя затрыманні і вобшукі ў архітэктарскай суполцы. Частка з затрыманых атрымала содні, цяпер сталі вядомыя імёны тых, на каго заведзены крымінальныя справы.
Паводле адной з версій, падставай для затрымання адмыслоўцаў стала фотаграфія з маршаў у 2020 годзе. Падчас пратэстаў архітэктары і праектыроўшчыкі ішлі па Мінску асобнай калонай.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: