Стала «чысценька і акуратненька». У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва

Культура
Так выглядала сталовая Аршанскага мясакамбіната. Фота: facebook.com/monumentalartby.

Да нядаўняга часу сталовая Аршанскага мясакамбіната магла пахваліцца не толькі тым, чым звычайна хваляцца сталовыя — даступным меню, але ўнікальным інтэр’ерам, які захаваўся з савецкіх часоў. Вялізнае пано з керамікі, літыя блокі, арыгінальныя люстры, драўляны дэкор — створаны мастакамі ў 1970-я гады інтэр’ер выгадна вылучаў завадскую сталовую сярод іншых месцаў харчавання на вытворчых аб’ектах. Але напрыканцы лютага ў сталовай зрабілі рамонт — і ад былой прыгажосці не засталося і следу.

«Цудоўнае» пераўтварэнне заўважыў паблік Belarusian Soviet Monumental ART.

«Вы думаеце, што гэта прыгажосць ёсць? На жаль, яе ўжо няма. У сталовай зрабілі рамонт. […] Усё стала «чысценька і акуратненька», — пракаментавалі знішчэнне пышнага інтэр’еру эксперты.

«Аршанская газета», якая напісала пра адноўлены інтэр’ер і комплексныя абеды сталовай, ні словам не ўзгадала пра былое аблічча памяшкання.

«Стильный и сдержанный интерьер располагает к отдыху, — апісала змены ў абліччы сталовай медыя. — После ремонта обновили мебель и кухонное оборудование. Основной зал рассчитан на 100 посадочных мест, в нем же есть просторная площадка для активностей. Еще один зал рассчитан на 40 человек, что позволяет проводить два мероприятия одновременно. В интерьер хорошо впишется любая фотозона и декор. В ближайших планах – оснащение залов медиатехникой. Появятся большой современный телевизор и акустическая система для проведения мероприятий».

Стала "чысценька і акуратненька". У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва
Так выглядала сталовая Аршанскага мясакамбіната да рамонту. Фота: facebook.com/monumentalartby.
Стала "чысценька і акуратненька". У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва
Фрагмент аздаблення сталовай Аршанскага мясакамбіната да рамонту. Фота: facebook.com/monumentalartby.

Так зараз выглядае сталовая. Фота: orshanka.by.
Стала "чысценька і акуратненька". У Оршы знішчылі яшчэ адзін узор савецкага дэкаратыўнага мастацтва
Фота: orshanka.by.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости

REFORM.news

Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: