«Спыніць знішчэнне мазаікі ў Бабруйску!» З’явілася петыцыя з патрабаваннем захаваць манументальны твор Сямёна Абрамава

Культура
Мазаіка Сямёна Абрамава на старым хірургічным корпусе лякарні ў Бабруйску. Фота: 1387.by.

Нядаўна з’явілася інфармацыя, што ў Бабруйску плануюць знішчыць мазаіку 1968 года на старым корпусе лякарні імя Марзона.

Мазаіка знаходзіцца ў выдатным стане, але стары будынак лякарні вырашылі знесці. Упраўленне капітальнага будаўніцтва Бабруйска, адказваючы на запыт пра лёс мазаікі, паведаміла, што мазаічнае палатно не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцей, таму будзе дэмантавана разам з будынкам. Аднак мазаіка з’яўляецца творам манументальнага мастацтва, таму на яе не распаўсюджваецца заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей.

Прыняць меры па недапушчэнні парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю патрабуюць аўтары петыцыі «Спыніць знішчэнне мазаікі ў Бабруйску!». «У сродках масавай інфармацыі з’явілася выказванне прадстаўніка УКБ г. Бабруйска наконт таго, што нягледзячы на звароты грамадзян, мазаіку плануюць знішчыць, бо яна не ўваходзіць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей: “Торец здания со стороны улицы Гоголя украшает мозаичное панно работы бобруйского художника Семена Абрамова. Как только стало известно о сносе здания, неравнодушные бобруйчане стали говорить о необходимости сохранить «полотно». За полвека оно успело стать одним из узнаваемых мест города.

Пожелания горожан переадресовали заказчику реконструкции – КУДП «УКС г. Бобруйска». Как сообщил представитель предприятия, мозаичное полотно не входит в перечень историко-культурных ценностей, поэтому будет демонтировано вместе со зданием. Сам снос должен начаться уже в уходящем году – как и было заявлено в планах.

Але на творы дэкаратыўна-манументальнага і манументальна мастацтва, да якіх па вызначэнні адносяцца мазаікі па факце свайго існавання, распаўсюджваецца зусім не заканадаўства ў сферы аховы гісторыка-культурных каштоўнасцей, а сваё ўласнае. Згодна з Палажэннем аб парадку стварэння (рэканструкцыі) і прыёмкі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва, зацверджаным пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 19 верасня 2008 г. № 1372 (далей – Палажэнне) (у рэдакцыі пастановы Савета Міністраў ад 14 студзеня 2022 г. № 26) выкарыстанне твора мастацтва па новым прызначэнні як будаўнічага смецця і перанос яго на смеццевы палігон адпавядае “рэканструкцыі твораў манументальнага і манументальна-дэкаратыўнага мастацтва” — сукупнасці работ і мерапрыемстваў, накіраваных на выкарыстанне па новым прызначэнні твораў мастацтва і (або) звязаных са змяненнем месца іх размяшчэння.

Паводле пункта 4.3 рэканструкцыя твораў манументальна-дэкаратыўнага мастацтва адбываецца па рашэнні Мінскага гарадскога выканаўчага камітэта, а таксама раённых і гарадскіх выканаўчых камітэтаў, узгодненым з абласнымі выканаўчымі камітэтамі (незалежна ад месца ўстаноўкі і крыніц фінансавання). Прыняцце рашэння аб стварэнні (рэканструкцыі) манументальнай скульптуры (незалежна ад крыніц фінансавання) і (або) іншага твора мастацтва (за кошт або з прыцягненнем сродкаў рэспубліканскага і (або) мясцовых бюджэтаў) ажыццяўляецца пасля атрымання станоўчага заключэння Міністэрства культуры аб стварэнні (рэканструкцыі) твора мастацтва (далей, калі не вызначана іншае, – заключэнне Міністэрства культуры).

У сувязі з гэтым просім паведаміць, ці давала Міністэрства культуры станоўчае заключэнне на рашэнне мясцовых органаў, узгодненае з абласным выканаўчым камітэтам, рэканструяваць твор манументальна-дэкаратыўнага мастацтва — мазаіку ў Бабруйску. Ці паступала на адрас Мінкультуры пісьмо з абгрунтаваннем гістарычнай і ідэалагічнай неабходнасці рэканструкцыі твора мастацтва, вызначэннем крыніц і памераў фінансавання. Калі рэканструкцыя гэтага твора мастацтва праводзіцца за кошт або з прыцягненнем бюджэтных сродкаў, то ці праводзіўся адбор эскізных праектаў.

Калі не, то просім прыняць меры па недапушчэнні парушэння заканадаўства і паспрыяць захаванню мазаікі праз рэканструкцыю, якая прадугледжвае перанос твора мастацтва на іншае месца, або ў музейныя фонды. Беларускае заканадаўства не прадугледжвае знішчэнне твораў мастацтва, бо гэта пра прамым вызначэнні з’яўляецца варварствам. Варварству не месца ў Бабруйску!» — паведамляецца ў петыцыі.

Падпісаць петыцыю пра недапушчальнасць знішчэння твора мастацтва можна тут.

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.by у Telegram

Если вы нашли ошибку, пожалуйста, выделите фрагмент текста и нажмите Ctrl+Enter.

Последние новости


REFORM.news


Сообщить об опечатке

Текст, который будет отправлен нашим редакторам: