Гэта мазаічнае пано, створанае мастаком Сямёнам Абрамавым, з’явілася на сцяне Бабруйскай лякарні яшчэ ў 1968 годзе, піша 1387.by. Мазаіка і да гэтай пары знаходзіцца ў выдатным стане, але па прычыне зносу старога хірургічнага корпусу ўлады вырашылі знішчыць і твор мастацтва.
Сюжэт мазаікі на «марзонаўцы» – без савецкай ідэалогіі, ён прысвечаны выключна медыцыне, падкрэслівае выданне. Тэхнічна пано можна было б выратаваць — беражліва дэмантаваць, пра што казаў Сямён Абрамаў, і захаваць для патэнцыйнага музея савецкай манументальнай спадчыны.
Прычым 1387.by ведае пра тое, што некаторыя бабруйцы пісалі ў гарвыканкам з просьбай захаваць твор мастацтва. Запыт гараджан перадалі ў аддзел архітэктуры і будаўніцтва Бабруйска.
«Пажаданні гараджан пераадрасавалі заказчыку рэканструкцыі (упраўленню капітальнага будаўніцтва Бабруйска). Як паведаміў прадстаўнік прадпрыемства, мазаічнае палатно не ўваходзіць у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў, таму будзе дэмантавана разам з будынкам. Сам знос павінен пачацца ўжо ў адыходзячым годзе – як і было заяўлена ў планах», — адказ чыноўнікаў з’явіўся ў газеце «Вячэрні Бабруйск».
Пры гэтым у Кодэксе Рэспублікі Беларусь адзначаецца, што з часу першапачатковага стварэння нерухомай матэрыяльнай культурнай каштоўнасці павінна прайсці не менш за сорак гадоў. Мазаіка Сямёна Абрамава старэйшая за патрэбны тэрмін — а значыць, цалкам магла быць б уключанай у пералік гісторыка-культурных каштоўнасцяў.
Нагадаем, роўна год таму ў Бабруйску без шкадавання знішчылі яшчэ адну мазаіку «Чырвоная жанчына» – на будынку былой футравай фабрыкі.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: