У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры пакажуць «Дзікае паляванне караля Стаха»

Культура
Гомельскі гарадскі маладзёжны тэатр. Фота: dir.by

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры 11 і 22 траўня пройдуць прэм’ерныя паказы спектакля паводле аповесці Уладзіміра Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха». Спектакль характарызуюць яе неануар, ёсць узроставае абмежаванне 16+.

Паставіў спектакль беларускі рэжысёр Дэвід Разумаў, нядаўні выпускнік Беларускай акадэміі мастацтваў, вядомы, напрыклад, па пастаноўцы ў Нацыянальным драматычным тэатры імя М. Горкага спектакля «Фаўст. Здзелка з д’яблам».

У Гомельскім гарадскім маладзёжным тэатры пакажуць «Дзікае паляванне караля Стаха»

«Малады этнограф выпадкова трапляе ў стары замак, гаспадыню якога пераследуюць прывіды. Яна сцвярджае, што віной усяму старажытны праклён «Дзікага паляванне караля Стаха». Як атэіст герой адмаўляецца верыць у звышнатуральныя сілы і пачынае расследаванне, але ў спробах спыніць «Дзікае паляванне» ён сам становіцца яе мэтай», — паведамляе анатацыя спектакля.

Спектакль «Дзікае паляванне караля Стаха» будзе ісці на рускай мове. У афішы тэатра знайшоўся толькі адзін спектакль на беларускай мове — «Ціха тут на досвітках» паводле аповесці Барыса Васільева «А зори здесь тихие…».

Падпісвайцеся на культурныя навіны Reform.news у Telegram

🔥 Поддержите Reform.news донатом!
REFORM.news (ранее REFORM.by)
Добавить комментарий

Внимание, премодерация. Если вы в Беларуси, не оставляйте комментарий без включенного VPN.

Последние новости