Сёння, 17 снежня, пачынаецца беларуска-яўрэйскі фестываль, прысвечаны яўрэйскай культуры, яе гісторыі ў Беларусі і ўзаемасувязям дзвюх культур. Ініцыятар мерапрыемства – Цэнтр беларуска-яўрэйскай культурнай спадчыны – падрыхтаваў праекты ў Тэль-Авіве, Вільні, Варшаве, Лондане, а таксама анлайн – на платформе фестывалю.
Тэма гэтага года – рассейванне па свеце, якое суправаджала гэты народ на працягу многіх стагоддзяў. «Сёння многія з нас апынуліся раскіданыя па розных кропках зямлі, – тлумачаць канцэпцыю арганізатары. – Спадчына і веданне сваіх каранёў – тое, што можа аб’ядноўваць людзей у часы рассейвання па ўсім свеце».
Фестываль будзе праходзіць у анлайн- і афлайн-фарматах на працягу тыдня – з 17 па 23 снежня.
Праграма фестывалю:
- 18 снежня – анлайн-прэзентацыя мультфільма «Ингл-Цингл-Зух» па ілюстрацыях Эль Лісіцкага да аднайменнай паэмы Мані Лейба.
- 19 снежня – спецыяльны двайны выпуск з Мікітам Монічам на канале «Каля культуры», прысвечаны яўрэйскім мастакам родам з Беларусі.
- 20 снежня – анлайн-прэзентацыя аўдыякнігі «Падарожжа Беньяміна III» Мендэле Мойхер-Сфорыма.
- 21 снежня – анлайн-паказ спектакля «Джэйкаб Джэйкабсан» па п’есе Аарона Цэйтліна.
- 22 снежня – экскурсія «У пошуках Атлантыды», прысвечаная беларускаму яўрэйству з Алексам Табаком у музеі АНУ, Тэль-Авіў, і анлайн-гутарка, прысвечаная тэме яўрэйскіх абшчын, з Ленай Рэвенка і Рымай Усманавай.
- 23 снежня пройдуць вечарыны ў Варшаве і Вільні.
На сайце фестывалю размешчана больш дэталёвая інфармацыя.
Сообщить об опечатке
Текст, который будет отправлен нашим редакторам: